Парадак рэгістрацыі грамадзян у якасці беспрацоўнага
ПАРАДАК
РЭГІСТРАЦЫІ ГРАМАДЗЯН У ЯКАСЦІ БЕСПРАЦОЎНАГА
Беспрацоўнымі
не могуць быць зарэгістраваны занятыя грамадзяне,
а таксама грамадзяне:
якія
не дасягнулі 16-гадовага ўзросту;
якім
у адпаведнасці з заканадаўствам прызначана пенсія па ўзросце, за выслугу гадоў;
якія адбываюць пакаранне
па прыгаворусуда ў выглядзе папраўчых
работ, арышту, абмежавання волі, збаўлення волі або пажыццёвага зняволення;
якія праходзяць лячэнне
ў лячэбна-працоўных прафілакторыях Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі
Беларусь;
якія прадставілі дакументы,што ўтрымліваюць загаддзя ілжывыя звесткі аб адсутнасці працы
і заробку, а таксама іншыя недакладныя дадзеныя
для рэгістрацыі іх беспрацоўнымі;
якія навучаліся
за кошт сродкаў рэспубліканскага
і (або) мясцовага бюджэтаў
і адмовіліся ад размеркавання на працу, ад працаўладкавання па размеркаванні або
няпоўнасцю адпрацавалі тэрмін
работы па размеркаванні на працягу ўстаноўленага заканадаўствам тэрміну
такой работы.
Рэгістрацыя беспрацоўных ажыццяўляецца
па месцы іх пастаяннага месцажыхарства органамі
па працы, занятасці і сацыяльнай абароне пры асабістым звароце.
Пералік дакументаў, якія прад'яўляюцца грамадзянінам для рэгістрацыі ў якасці беспрацоўных:
пашпарт ці іншы дакумент,
які сведчыць асобу;
працоўная кніжка
(пры яе наяўнасці);
дыплом ці іншы дакумент аб адукацыі,
кваліфікацыі, яе павышэнні,
прафесійнай падрыхтоўцы
і перападрыхтоўцы;
даведка аб сярэднім заробку
(даходзе) за апошнія 12 месяцаў работы па форме, устаноўленай Міністэрствам працы
і сацыяльнай абароны;
дэкларацыя аб даходах
па форме, устаноўленай Міністэрствам працы
і сацыяльнай абароны;
ваенны білет
і даведка аб памеры грашовага забеспячэння
па апошняй воінскай пасадзе
– для звольненых з ваеннай службы;
пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці
– для асоб, якія маюць дзяцей ва ўзросце
да 14 гадоў (для замежных грамадзян
і асоб без грамадзянства, якім дадзены статус бежанца ў
Рэспубліцы Беларусь, – пры наяўнасці такога пасведчання);
пасведчанне дзіцяці-інваліда
– для асоб, якія маюць дзяцей-інвалідаў ва ўзросце
да 18 гадоў;
даведка аб вызваленні
– для асоб, вызваленых з месцаў пазбаўлення волі;
даведка аб самастойным працаўладкаванні або аб адмове
ў прыёме на працу ў адпаведнасці з заяўкай або дамовай
на падрыхтоўку – для выпускнікоў устаноў адукацыі;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі
– для асоб, якія маюць абмежаванні
па стане здароўя;
індывідуальная праграма рэабілітацыі інваліда
– для інвалідаў.