Сацыяльнае партнёрства
У 2024 годзе пасяджэнні Маларыцкага
раённага савета па працоўных і сацыяльных пытаннях не праводзіліся.
У раёне дзейнічае адно раённае і двагаліновыя пагадненні:
-
пагадненне паміж Маларыцкім раённым выканаўчым камітэтам, раённым аб'яднаннем
наймальнікаў і раённым аб'яднаннем прафсаюзаў на 2022-2024 гады;
-
пагадненне паміж аддзелам па адукацыі Маларыцкага райвыканкама і Маларыцкай
раённай арганізацыяй Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і
навукі на 2022-2025 гады;
-
пагадненне паміж упраўленнем сельскай гаспадаркі Маларыцкага райвыканкама,
Маларыцкім раённым камітэтам Беларускага прафесійнага саюза работнікаў
аграпрамысловага комплексу і філіялам «Маларыцкі аграпрамысловы саюз» Брэсцкага
абласнога аграпрамысловага саюза на 2022-2024 гады.
Па стане на
01.04.2024 года 72 арганізацыі раёна ахоплены калектыўна-дагаворным
рэгуляваннем. На працягу 1 квартала 2024 года перазаключаны 1 калектыўны
дагавор, у 6 калектыўных дагавораў унесены змяненні і дапаўненні. Ва ўсіх калектыўных
дагаворах наймальнікаў адлюстраваны асноўныя палажэнні «сацыяльнага пакета».