МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 81 год Вялікай Перамогі

Мітынг, прысвечаны Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа прайшоў у Велікарыце

23/06/2025 15:26

21 чэрвеня, напярэдадні Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа, каля брацкай магілы савецкіх воінаў, партызан і ахвяр фашызму ў скверы аг. Вялікарыта адбыўся раённы мітынг, прысвечаны гэтай журботнай даце.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў, арганізацый, прадпрыемстваў, грамадскіх аб'яднанняў, а таксама вучні і калектывы навучальных устаноў. Да прысутных звярнуліся старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Корж, намеснік мэра Іркуцкага раёна (Расійская Федэрацыя) Юрый Вітэр, начальнік упраўлення па суправаджэнні міжнародных праектаў Дэпартамента знешнеэканамічных і міжнародных сувязяў Урада Масквы Сяргей Бандарэнка, пракурор Маларыцкага раёна Фёдар Міховіч, намеснік старшыні Моладзевага парламента пры Маларыцкім раённым Савеце дэпутатаў Аляксандра Бурда, настаяцель прыходаў Маларыцкага раёна протаіерэй Віктар Паляціла і выпускніца Вялікарыцкай сярэдняй школы Наталля Ляўчук.

Хвіліна маўчання, цішыня вакол і гучныя думкі – толькі б ніколі не даведацца, што такое вайна…

Удзельнікі мітынга ўсклалі жывыя кветкі да помніка.

Дар'я ПАЎЛЕНКАВА.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі