МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 81 год Вялікай Перамогі

Рэспубліканскі праект "Захаваем гісторыю", ініцыяваны Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусі і грамадскім аб'яднаннем "патрыёты Беларусі", рэалізуецца і на Маларытчыне

05/07/2024 13:50

 
 80 гадоў вызвалення Беларусі

"Захаваем гісторыю" - гэта праект, які ўяўляе сабой аблічбоўку памятных месцаў краіны для магчымасці знаёміцца з імі ў інтэрактыўным фармаце.

17 чэрвеня адбылося адкрыццё шыльды з QR-кодам у аграгарадку Макраны ля магілы партызан і ахвяр вайны. 18 чэрвеня прайшла аблічбоўка брацкай магілы ў вёсцы Радзеж, дзе пахаваны 12 воінаў і партызан, якія загінулі ад рук фашысцкіх захопнікаў у 1941-1945 гадах, і 143 мірных жыхара вёсак Навалессе і Радзеж, расстраляных гітлераўцамі ў лютым – маі 1943 года.

А на мінулым тыдні, 26 чэрвеня, шыльду з QR-кодам урачыста адкрылі ля брацкай магілы ў вёсцы Забалацце. 23 верасня 1942 года фашысцкія захопнікі расстралялі 289 жыхароў гэтай вёскі, сама вёска была цалкам спалена.

Акцыю падтрымалі члены Школы міру, навучэнцы і работнікі Макранскай, Лукаўскай і Радзежскай сярэдніх школ, калектыў і выхаванцы лагера «Равеснік», начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Маларыцкага райвыканкама Галіна Стасюк, старшыня Маларыцкага раённага аб'яднання прафсаюзаў Алена серада, старшыня раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Тамара Бурштын, старшыня раённага Савета ветэранаў Фёдар Галянчук, старшыні Макранскага і Лукаўскага сельвыканкамаў Аляксандр Галоўчык і Алена Марук, настаяцель прыхода храма Святой Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы аграгарадка Арэхава Анатоль Дударчук, настаяцель храма З'явы Божай Маці аграгарадка Лукава Сергій Бірук-Русо.

Удзельнікі ўрачыстых мітынгаў, якія праводзіліся ля памятных месцаў і брацкіх магіл, успаміналі трагічную гісторыю кожнага пахавання, да падножжа помнікаў неслі кветкі і хвілінай маўчання аддавалі даніну памяці загінулым воінам і забітым у гады Вялікай Айчыннай вайны мірным жыхарам.
 
 

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі