24 ліпеня 1944 года на Брэсцкім напрамку нашы войскі, адбіваючы контратакі пяхоты і танкаў праціўніка, працягвалі весці наступальныя баі, у ходзе якіх занялі больш за 80 населеных пунктаў. Войскі 1-га Беларускага фронту, развіваючы паспяховае наступленне, авалодалі горадам і буйным чыгуначным вузлом Люблінам.
Па зводках Савінфармбюро, у выніку наступальных аперацый, праведзеных з 23 чэрвеня па 23 ліпеня 1944 года ў цесным узаемадзеянні чатырох франтоў – 1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх і завершаных разгромам на савецка-германскім фронце цэнтральнай групоўкі войскаў праціўніка, вызваленнем сталіцы Беларусі горада Мінск, сталіцы Савецкай Літвы горада Вільня і найважнейшых гарадоў – Віцебска, Магілёва, Вілейкі, Баранавіч, Пінска, Полацка, Оршы, Бабруйска, Барысава, Жлобіна, Ковеля, Асіповічаў, Маладзечна, Гродна, Ліды, Слоніма, Ваўкавыска, Панявежыса, "страты немцаў па асноўных відах баявой тэхнікі і жывой сіле складаюць: забітымі больш за 381 тыс. салдат і афіцэраў, самалётаў – 631, танкаў і самаходных гармат – 2735, гармат розных калібраў – 8702, мінамётаў – 5695, кулямётаў – 23 071, аўтамашын – 57 152".