МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ

МАЛАРЫЦКІ РАЁННЫ ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ
burger
Галоўная // 81 год Вялікай Перамогі

Вызваленне Беларусі ў ліпені 1944-га. Жорсткія баі на беларускім кірунку

25/07/2024 15:00

 

25 ліпеня 1944 года войскі 3-га Беларускага фронту часткай сіл правага крыла вялі наступальныя баі ў кірунку Каўнаса, але, сустрэўшы ўпартае супраціўленне праціўніка, істотнага прасоўвання не мелі.

  • Вызваленне Беларусі. 80 гадоў таму, 23 чэрвеня 1944 года пачалася аперацыя "Баграціён"
  • Эксперт аб аперацыі "Баграціён": падзеі 80-гадовай даўніны ўражваюць
  • Вызваленне Беларусі ў ліпені 1944-га. Разгром на савецка-германскім фронце цэнтральнай групоўкі нямецкіх войскаў 

Адначасова працягвалася Беластоцкая аперацыя, у ходзе якой войскі 2-га Беларускага фронту працягвалі весці наступленне і сіламі цэнтральных злучэнняў з баямі прасунуліся на 12–16 км. 50-я армія прасунулася за дзень на 8–18 км і выйшла да ракі Сідры. Правафлангавыя і левафлангавыя войскі фронту сустрэлі моцнае агнявое супраціўленне праціўніка на загадзя падрыхтаваных абарончых рубяжах і прасунуліся на 1–3 км.

У ходзе правядзення Люблін-Брэсцкай аперацыі войскі 1-га Беларускага фронту на правым крыле адбівалі моцныя танкавыя атакі праціўніка з раёна паўднёвей Семятычаў у паўночным кірунку, у цэнтры і на левым крыле працягвалі развіваць наступленне, прасунуліся да 25 км і занялі звыш 300 населеных пунктаў.

На беларускім кірунку адбываліся жорсткія баі. "Вораг нясе велізарныя страты. Знішчана да 2000 нямецкіх салдат і афіцэраў. Спалена і падбіта 11 танкаў і самаходных гармат. Захоплена ў немцаў 3 самаходныя і 28 палявых гармат, 13 мінамётаў, два склады боепрыпасаў, склад з маёмасцю сувязі і склад з гаручым", – паведамляла Савінфармбюро.

 

Усе навіны

ІНТЭРНЭТ РЭСУРСЫ

Карысныя спасылкі