У вызваленні р–на ўдзельнічалі 54-я гвардзейская стралковая дывізія (генерал–маёр М.М. Данілаў) 3–га гвардзейскага стралковага корпуса 28–й арміі, 19–я механізаваная брыгада (палкоўнік У. У. Яршоў) 1–га механізаванага корпуса конна–механізаванай групы 1–га Беларускага фронту.