Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным

Аб рабоце аддзела загса райвыканкама і сельвыканкамаў раёна па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за 2025 год

03/01/2026 10:01
 Аб рабоце аддзела загса райвыканкама і сельвыканкамаў раёна па рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану за 2025 год

 

За 2025 год   у органы загса Маларыцкага раёна паступіла 1373 заявы зацікаўленых асоб аб ажыццяўленні адміністратыўных працэдур, з іх 1146 - у аддзел  загса райвыканкама і 227 – у сельвыканкамы раёна.

У 2025 годзе у раёне зарэгістравана:

173 нараджэнні (80 хлопчыка і 93дзяўчынкі), з іх 113 нараджэнняў зарэгістравана аддзелам загса і 60 – у сельвыканкамах раёна; з агульнай колькасці - 10 нараджэнняў зарэгістравана па заяве маці,  якая не знаходзіцца ў шлюбе, згодна арт.55 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і (з іх у 7 выпадках зарэгістравана ўстанаўленне бацькоўства). У 53 сем'ях – першае дзіця,  у 50 – другое, у 37 – трэцяе,  у 18– чацвёртае, у 6 – пятае, у 5 – шостае, у 3 сем’ях - сёмы малыш. У адной сям’і нарадзіліся двайняты.

Найчасцей мамамі становяцца ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, такіх у раёне 94 мамы. Ва ўзросце 30-35 гадоў - 44 мамы, 35-40 гадоў – 22 мымы. Бацькамі становяцца  найчасцей ва ўзросце  ад 25 да 35 гадоў, такіх бацькоў 103. Ва ўзросце 35-40 – 30 бацькоў, 14 бацькоў ва ўзросце 40-50 гадоў.

Самыя папулярныя імёны года:  

нованароджаных дзяўчынак –Ксенія(6),  Софія (6), Аляксандра (5), Аліса (4), Арына (4), Варвара (4), Дар’я (4), Ева (4), Кіра (4);  

нованароджаных хлопчыкаў – Іван (7), Аляксандр (6), Яўгеній (4), Кірыл (4), Мацвей (4), Яраслаў (4).

Найбольшая колькасць шлюбаў зарэгістравана паміж грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. Рэгістрацый шлюбаў з замежнымі грамадзянамі было – 7, з іх 4 – з грамадзянамі Расійскай Федэрацыі, 2 – з грамадзянамі Украіны, 1 – з грамадзянінам Рэспублікі Казахстан. Ва ўзросце да 31 года зарэгістравалі шлюб 57 жаніха і 63 нявесты.

Усяго органамі загса раёна пры ажыццяўленні адміністратыўных працэдур у 2025 годзе выдадзена грамадзянам 1819 дакументаў.

НА ЗАМЕТКУ:

Жаніху і нявесце

Вы жадаеце каб урачыстая рэгістрацыя заключэння вашага шлюбу адрознівалася ад усіх іншых? Выказвайце свае прапановы і пажаданні пры падачы заявы на рэгістрацыю заключэння шлюбу, і работнікі аддзела загса, з улікам магчымасцей аддзела і вашых пажаданняў, правядуць рэгістрацыю заключэння шлюбу па індывідуальным сцэнарыі.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу праводзіцца па-за памяшканнем органа загса ў граніцах устаноўленага рэжыму рабочага часу органа загса ў выпадках, калі выезд работніка не перашкаджае дзейнасці органа загса, у тым ліку па забеспячэнні ўрачыстай абстаноўкі рэгістрацыі заключэння шлюбу ў памяшканні органа загса.

Рэгістрацыя заключэння шлюбу за граніцамі памяшкання аддзела загса, гарпассельвыканкама ў Рэспубліцы Беларусь праводзіцца:

у памяшканнях устаноў культуры; памяшканнях, размешчаных у гістарычных і памятных месцах; помніках архітэктуры, мастацтва або гісторыі; архітэктурных ансамблях і іншых;

у памяшканнях, вызначаных дагаворамі на аказанне паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці.

Транспартныя выдаткі, звязаныя з выездам работніка органа загса для правядзення рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за граніцамі памяшкання органа загса, кампенсуюць асобы, якія ўступаюць у шлюб, якія звярнуліся за аказаннем паслугі па выездзе для рэгістрацыі заключэння шлюбу да месца правядзення ўрачыстасці на падставе дагавора.

Выезд для рэгістрацыі заключэння шлюбу па-за памяшканнем аддзела загса ажыццяўляецца ў граніцах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі, у якой створаны і дзейнічае выканаўчы і распарадчы орган, структурным падраздзяленнем якога з'яўляецца аддзел загса, па-за памяшканнем гарпассельвыканкама – у граніцах тэрыторыі адпаведнага сельсавета, пасёлка гарадскога тыпа, якія з'яўляюцца адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі.

Для зручнасці грамадзян вядзецца папярэдні запіс на рэгістрацыю заключэння шлюбу ва ўрачыстай абстаноўцы на цякучы год.

 

Для вас, бацькі

У вас нарадзілася дзіця! Віншуем!

Каб рэгістрацыя нараджэння вашага дзіцяці стала хвалюючай і запамінальнай падзеяй, як і стварэнне вашай сям'і, па вашым жаданні супрацоўнікі аддзела правядуць рэгістрацыю нараджэння і абрад імянарачэння ва ўрачыстай абстаноўцы па індывідуальным сцэнарыі.

Пры правядзенні ўрачыстай рэгістрацыі шлюбу, нараджэння могуць выкарыстоўвацца абрадавыя паслугі  аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. Аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі на падставе асобнага дагавора збіраецца дадатковая плата. Работнікамі ўстаноў культуры прапануецца спецыяльная праграма з выкарыстаннем элементаў народнай абраднасці, жывой музыкі па жаданні грамадзян. Магчыма распрацоўка індывідуальнага сцэнарыя з выкарыстаннем нацыянальных традыцый і звычаяў.

 

Шчаслівым сем'ям

Аддзел загса райвыканкама запрашае сямейныя пары, якія жывуць у любові  та згодзе ўжо шмат гадоў, адсвяткаваць юбілей сямейнага жыцця ў аддзеле загса па асобым сцэнарыі.