Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Галоўная // Кіраўніцтва // Старшыня раённага выканаўчага камітэта

Старшыня раённага выканаўчага камітэта


КОРЖ

Аляксандр Сцяпанавіч

прыёмная: (+375 1651) 2-00-60

факс: (+375 1651) 2-00-60

 

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама.

Размяркоўвае абавязкі паміж першым намеснікам старшыні - начальнікам упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні, намеснікамі старшыні і кіраўніком спраў райвыканкама, каардынуе іх дзейнасць.

Прымае кадравыя рашэнні.

Курыруе пытанні:

 

  • дзейнасці сельскіх выканаўчых камітэтаў (далей - сельвыканкам);
  • рэалізацыі дзяржаўнай кадравай палітыкі;
  • мабілізацыйнай падрыхтоўкі і мабілізацыі, тэрытарыяльнай і грамадзянскай абароны.

Узначальвае:

 

  • савет па каардынацыі дзейнасці адміністрацыйных, праваахоўных органаў, воінскіх і пагранічных падраздзяленняў і мытных службаў;
  • камісію па супрацьдзеянні карупцыі райвыканкама;
  • камісію па прысваенні класаў дзяржаўным служачым;
  • камісію па атэстацыі кіраўнікоў структурных падраздзяленняў райвыканкама, іх намеснікаў, работнікаў райвыканкама, старшынь і кіраўнікоў спраў сельвыканкамаў, кіраўнікоў раённай камунальнай уласнасці і сельскагаспадарчых арганізацый.

Ажыццяўляе ўзаемадзеянне з:

 

  • Маларыцкім раённым Саветам дэпутатаў;
  • пракуратурай Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці;
  • судом Маларыцкага раёна;
  • Маларыцкім раённым аддзелам Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці;
  • мытнай і памежнай службамі;
  • Маларыцкім раённым ваенным камісарыятам (акрамя пытанняў падрыхтоўкі дапрызыўнай моладзі да службы ва Узброеных Сілах);
  • банкамі.

Ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю:

 

  • аддзела арганізацыйна - кадравай работы райвыканкама;
  • фінансавага аддзела райвыканкама;
  • аддзела ўнутраных спраў райвыканкама;
  • аддзела юрыдычнага суправаджэння і па рабоце са зваротами грамадзян і юрыдычных асоб райвыканкама;
  • групы бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці райвыканкама;
  • галоўнага спецыяліста па абароне дзяржаўных сакрэтаў.