Правы і абавязкі зацікаўленых асоб, якія звярнуліся за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур
ПРАВЫ І АБЯВЯЗКІ
АСОБ, ЯКІЯ ЗВЯРНУЛІСЯ ЗА АЖЫЦЯЎЛЕННЕМ АДМІНІСТРАЦЫЙНЫХ ПРАЦЭДУР
Вытрымкі з Закона Рэспублікі Беларусь ад 28
кастрычніка 2008 г. № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур"
Артыкул 10. Правы зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы маюць права:
- звяртацца з заявамі ва ўпаўнаважаныя органы;
- бясплатна атрымліваць ад упаўнаважаных органаў
прадугледжаныя заканадаўствам аб адміністрацыйных працэдурах формы (бланкі)
дакументаў, неабходных для звароту за ажыццяўленнем адміністрацыйных працэдур;
- атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх
правоў і абавязкаў;
- прымаць удзел у ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур
асабіста і (або) праз сваіх прадстаўнікоў, калі іншае не прадугледжана
заканадаўчымі актамі;
- знаёміцца з матэрыяламі, звязанымі з разглядам сваіх
заяў, у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі ад іншых дзяржаўных
органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі, неабходнымі для
ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі, калі іншае не
прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай ці іншай
ахоўнай законам таямніцы;
- атрымліваць адміністрацыйныя рашэнні (іх копіі, выпіскі з іх);
- адклікаць сваю заяву ў любы час да заканчэння
ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры;
- абскардзіць прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
- адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
- ажыццяўляць іншыя
правы, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі актамі заканадаўства аб
адміністрацыйных працэдурах.
Артыкул 11. Абавязкі зацікаўленых асоб
Зацікаўленыя асобы абавязаны:
- ветліва ставіцца да работнікаў упаўнаважаных органаў, не
дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых слоў ці выразаў у дачыненні да такіх
работнікаў;
- прадстаўляць ва ўпаўнаважаныя органы дакументы і (або)
звесткі, уключаныя ў пералікі дакументаў і (або) звестак, што прадстаўляюцца
зацікаўленымі асобамі, а таксама дакументы, названыя ў абзацах другім-сёмым
часткі першай пункта 2 артыкула 15 гэтага Закона, у выпадку выпатрабавання
такіх дакументаў;
- уносіць плату, якая спаганяецца пры ажыццяўленні
адміністрацыйных працэдур;
- своечасова
інфармаваць упаўнаважаныя органы аб змяненні месца жыхарства (месца
знаходжання), месца знаходжання ў перыяд ажыццяўлення адміністрацыйнай
працэдуры;
- выконваць іншыя абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і
іншымі заканадаўчымі актамі аб адміністрацыйных працэдурах.
Статья 111.
Правы і абавязкі трэціх асоб
1. Трэція асобы
маюць права:
- атрымліваць ад упаўнаважаных органаў тлумачэнне сваіх
правоў і абавязкаў;
- знаёміцца з
матэрыяламі, звязанымі з адміністрацыйнымі працэдурамі, у ажыццяўленні якіх яны
ўдзельнічаюць (удзельнічалі), у тым ліку з атрыманымі ўпаўнаважанымі органамі
ад іншых дзяржаўных органаў, іншых арганізацый дакументамі і (або) звесткамі,
неабходнымі для ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, рабіць з іх выпіскі,
калі іншае не прадугледжана заканадаўствам аб дзяржаўных сакрэтах, камерцыйнай
ці іншай ахоўнай законам таямніцы;
- адклікаць сваю згоду (у тым ліку выказанае шляхам
прастаўлення подпісу на заяве зацікаўленай асобы) на ажыццяўленне
адміністрацыйнай працэдуры ў любы час да заканчэння ажыццяўлення
адміністрацыйнай працэдуры;
- абскардзіць
прынятыя адміністрацыйныя рашэнні;
- адклікаць сваю адміністрацыйную скаргу;
- ажыццяўляць іншыя правы, прадугледжаныя гэтым Законам і
іншымі актамі заканадаўства аб адміністрацыйных працэдурах.
2. Трэція асобы абавязаны:
- ветліва ставіцца да
работнікаў упаўнаважаных органаў, не дапускаць нецэнзурных альбо абразлівых
слоў ці выразаў у дачыненні да такіх работнікаў;
- выконваць іншыя
абавязкі, прадугледжаныя гэтым Законам і іншымі заканадаўчымі актамі аб
адміністрацыйных працэдурах.